Экскурсія па музею “ Пад стрэхамі прадзедаў”
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя прылады працы, посуд, прадметы хатняга ўжытку, прадметы інтэр’ера. Адным словам, ўсё тое, чым карысталіся і нават карыстаюцца цяпер беларускія сяляне.
Перад вамі бязмен. Бязмен гэта даўняя ручная рычажная вага. Ён прадстаўляе сабой металічны стрыжань з пастаянным грузам на адным канцы і кручком для утрымання грузу на другім. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора – абойма. Карысталіся бязменам пераважна ў народным побыце.
Самым старажытным экспанатам гэтай выставы з’яўляецца напэўна вось гэта барана зроблена без адзінага цвіка, драўляная лапата, якой устаўлялі хлеб у печ.
Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакалення. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.
Сыравіна для ткацтва - лён, авечая воўна, радзей каноплі. Для апрацоўкі лёну існавала шмат спосабаў і прылад. Некаторыя з прылад прадстаўлены і ў нашай экспазіцыі. Так, напрыклад, грэбень для часання ільну, верацяно – прылада для скручвання ніткі ў працэссе прадзення, чоўнок і цэўка, прасніца і калаўрот, матавіла.
А вось гэты цікавы экспанат, які падобны на сярэднявяковы меч называецца трапло. Гэта прылада для ачышчэння (трапання) льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. На тэрыторыі ўсходніх славян трапло вядома з 7 ст.
У экспазіціі шырока прадстаўлены і ганчарныя вырабы – збаны. Гэтыя гліняныя пасудзіны служылі для прыгатавання ежы, для захоўвання малака, вады, квасу і іншых вадкіх прадуктаў.
А вось на версе размяшчаюцца гаршкі. Гэта гліняныя пасудзіны для гатавання гарачай стравы, якія могуць таксама выкарыстоўваюцца для захавання сыпкіх прадуктаў
У музейным кутку таксама сабрана цікавая калекцыя прасаў. Працавалі яны ў асноўным на вуглях. А вось гэты прас хоць маленькі, але вельмі цяжкі. Напэўна, перад тым каб разгладзіць адзенне, яго необходна было пагрэць на вогнішчы.
Па ўсёй Беларусі былі пашыраны качалкі. Гэта таксама прыстасаванні для разглажвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку выраб раскочвалі валком. Валок - прамы ці выгнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі знізу і з ручкай.
Увогулле усе экспанаты з’яўляюцця вельмі каштоўнымі і маюць сваю цікавую гісторыя. Сярод найбольш цікавых і незвычайных экспанатаў музейнага кутка можна назваць драўляны цэп для малацьбы, драўляныя вілы, карзіны для захоўвання збожжа, маслабойка і іншыя рэчы. Усімі гэтымі прыладамі карысталіся нашыя продкі.
Дзякуем за ўвагу!